DSCN56620 1 God kultur

 

 

 

 

У межах Дней культуры Латвіі ў Віцебску ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя М. Горкага 16 лістапада адбылася сустрэча чытачоў з прадстаўнікамі беларускага культурна-асветніцкага таварыства "Уздым" з Даўгаўпілса і членамі Віцебскага аддзялення ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі". 

 

DSCN5629

 

 

Пра дзейнасць культурнага таварыства цікава расказала яго старшыня Людміла Сінякова. Прысутныя даведалісь, што суполка існуе ўжо 20 гадоў, пры ёй створаны розныя калектывы: вакальны ансамбль "Купалінка", танцавальны калектыў "Лянок", тэатральная студыя "Паўлінка", ансамбль акардэаністаў "Квітнеючы май" і іншыя. Выходзіць газета "Уздым", выдаюцца зборнікі паэзіі, працуе нядзельная школа.

DSCN5655

Потым Людміла Сінякова, Вольга Паўловіч, намеснік старшыні таварыства і член праўлення Таццяна Дзянісава прадставілі творчасць паэтаў, якія з'яўляюцца сябрамі таварыства: Анастасіі Сазанковай, Станіслава Валадзько, Паўла Плотнікава, Ірыны Страздонік-Плячко, Зянона Бурага і іншых.

У сваю чаргу са сваімі паэтычнымі творамі выступілі віцебскія паэты Мікалай Намеснікаў і Уладзімір Крайнеў. Сустрэча прайшла ў атмасферы цеплыні і душэўнасці.

DSCN5681DSCN5700