0zL4HCJHgPg"Пясняр народнай душы - ты ў сэрцы маім назаўжды!" - пад такой назвай 8 лістапада ў бібліятэцы імя Я. Коласа прайшоў літаратурны ранішнік з нагоды дня нараджэння народнага песняра Беларусі Якуба Коласа.

Увазе прысутных, а гэта былі вучні ДУА "СШ № 19 г. Віцебска" і ДУА "СШ № 35 г. Віцебска", была прапанавана кніжна-ілюстрацыйная выстава "Радзіме сэрцам прысягаю", зроблен агляд літаратуры з гучным чытаннем асобных твораў і ўрыўкаў, прайшла віктарына. Дзеці з задавальненнем слухалі і самі чыталі вершы Я. Коласа і бралі ўдзел у віктарыне. Многіх зацікавілі творы аўтара, прадстаўленыя на кніжнай выставе. Прыгожы і гарманічны свет паэтычных твораў Якуба Коласа стварыў своеасаблівы эмацыянальны настрой і нікога не пакінуў раўнадушным.