IMG 51000 1 God kultur

 

 

 

 

Паэтычная вечарына "Всё ищу своё счастье в кочевьях..." з удзелам вядомага віцебскага паэта, лаўрэата "Літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі" Віцебскага аблвыканкама Мікалая Намеснікава, адбылася ў бібліятэцы імя У. Караткевіча 2 лістапада.

Мікалай Уладзіміравіч расказаў пра свае падарожжы па заходніх тэрыторыях Віцебскай вобласці, пра сустрэчы з цікавымі людзьмі пачытаў вершы, у якіх знайшлі адлюстраванне няпростыя лёсы простых людзей з Міёршчыны, Браслаўшчыны, Глыбоччыны. На сустрэчы прысутнічалі слухачы курсаў павышэння кваліфікацыі Дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі дарослых "Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі", а гэта ўсё жанчыны і таму паэт не прамінуў падарыць аўдыторыі некалькі вершаў любоўнай лірыкі. Напрыканцы сустрэчы Мікалай Намеснікаў падзяліўся сваімі планамі, расказаў пра кнігі, якія рыхтуюцца да выдання.

IMG 5102