24 кастрычніка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча з удзелам наведвальнікаў дзіцячага садка №111 прайшла гульня-падарожжа па казках Ул.Караткевіча «Услед за мудрым чараўніком».
Дзецям прадставілі выданні казак пісьменніка, расказалі сюжэты чароўных гісторый «Кацёл з каменьчыкамі», «Вясна ўвосень», «Ліха аднавокае» , а таксама прапанавалі прыняць удзел у гульнях і віктарынах па гэтых казках: «Падарункі лясных звяроў хвораму хлопчыку Янку», «Падманём Ліха Аднавокае», а таксама патанчыць пад папулярны беларускі танец «Бульба», які адлюстроўвае працэс пасадкі, апрацоўкі і сбора гэтай гародніны.

