23 кастрычніка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшла пазнавальна-гульнявая праграма «Восень залатая сее радасць на зямлі» з удзелам вучняў 1-х класаў СШ№11. Дзеці агучылі восеньскія прыкметы, бібліятэкар прадэманстравала карціны рускіх і беларускіх мастакоў, прачытала вершы Фёдара Цютчава і Аляксандра Пушкіна, Якуба Коласа і Артура Вольскага.
Вучні прынялі ўдзел у гульнях «Музычны лістапад», «Садавіна і гародніна», размалявалі кляновыя лісткі, прычым кожны з іх па колерам і адценням атрымаўся прыгожым і непаўторным.


