21 і 22 кастрычніка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшла гутарка-дыялог «Я ганаруся табой, тата!», у якой бралі ўдзел вучні 1-2-х класаў СШ №11. Дзецям расказалі праз мастацкія творы Уладзіміра Караткевіча, Васіля Сухамлінскага, Віктара Драгунскага, Мікалая Носава пра адносіны паміж дзецьмі і татамі, пра подзвіг пілота Андрэя Нічыпорчыка, які быў бацькам траіх дзяцей.
Потым вучні адказалі на пытанне «Чаму я ганаруся сваім татам?», успомніўшы самыя яркія жыццёвыя эпізоды, сярод якіх былі нават выратаванні на вадзе, на вуліцы, шчымлівыя факты бацькоўскай любові і строгасці. Напрыканцы дзецям прапанавалі прыняць удзел у відэаканцэрце і разам з артыстамі праспяваць вядомыя ўсім песні «Тата можа ўсё, што заўгодна», «Мой тата», «Мой тата добры».
