заст  26 верасня да 95-годдзя з дня нараджэння Ул. Караткевіча ў бібліятэцы, якая носіць яго імя, у межах праекта «Як ажывае кніга» прайшоў урок вуснай народнай творчасці «Героі беларускіх легенд», у якім прымалі ўдзел вучні 2 «А» класа СШ №11.

     Дзецям расказалі пра розных персанажаў беларускіх легенд і паданняў, у тым ліку і пра цароў-вужоў, якія былі аднымі з самых ушанаваных нашымі продкамі істот, таму што толькі вуж выкарыстоўвае сваю незвычайную мудрасць і прарочую сілу на карысць дома, дзе ён пражывае. Вучняў таксама пазнаёмілі з сюжэтам казкі Уладзіміра Караткевіча «Вужыная каралева», у аснову якой пакладзена легенда, пачутая пісьменнікам ў дзяцінстве ад дзеда Васіля. А потым ўдзельнікам мерапрыемства прапанавалі зрабіць і саміх герояў казкі, дзяцей Ялінкі: Ясеня, Дуба, Бярозку і Асінку.1