30 верасня і 1 кастрычніка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча з удзелам пачатковых класаў СШ №11 прайшла пазнавальная гадзіна «Бульба - нацыянальны сімвал краіны».
Дзецям прадставілі кнігу «Бульбінка», у якой сабраны цікавыя звесткі, а таксама вершы, загадкі, аўтарскія казкі, апавяданні, урыўкі з аповесцяў пра другі хлеб Беларусі, паказалі сюжэт пра вырошчванне і уборку бульбы, пра стравы, якія можна прыгатаваць з гэтай папулярнай гародніны, а таксама і анімацыйны фільм «Антошка» і відэакліпы песен, пад якія вучні нават патанчылі.