заст     24 і 25 верасня ў бібліятэцы імя У. Караткевіча ў межах Адзінага дня бяспекі прайшоў урок-перасцярога «Не гуляй з агнём», у якім бралі ўдзел наведвальнікі чытальнай залы і выхаванцы дзіцячага садка № 81.

    Слухачам расказалі пра абставіны, якія могуць выклікаць пажар, пра асаблівасці выкарыстання электрапрыбораў, пра паводзіны пры пажары і меры перасцярогі. Напрыканцы дзеці з цікавасцю прынялі ўдзел у шматлікіх гульнях і віктарынах па пажарнай бяспецы.1