заст    У першую нядзелю верасня Беларусь адзначае Дзень беларускага пісьменства — нацыянальнае свята, прысвечанае гісторыі друкаванага слова, культуры і духоўнай спадчыны народа.
  У бібліятэках Віцебска гэтаму святу было прысвечана шмат мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый і падтрымку беларускай літаратуры.

    У бібліятэцы імя Еўдакіі Лось 5 верасня прайшла гутарка "Беларускае слова. Шлях праз стагоддзі". Вучні 4 "А" класа гімназіі №4 даведаліся як і калі на тэрыторыі нашай дзяржавы быў выдадзены самы першы для вучняў падручнік – "Буквар". Пачулі гісторыю лёсу Вольгі Дуброўскай, аўтаркі "Буквара" 1935 года выдання. У гады Вялікай Айчыннай вайны яна стала падпольшчыцай, сувязной партызан. Была схоплена ворагамі. Далей – палон, канцлагер, цяжкая праца ў Германіі і Францыі. Нават у самых складаных умовах збірала дзяцей і вучыла іх чытаць.лось1

    5 верасня ў бібліятэцы імя Уладзіміра Караткевіча з удзелам вучняў 2 "А" класа СШ №11 прайшоў экскурс ў гісторыю "Жывое ў вяках беларускае слова". Дзецям паказалі ролікі, знятыя ў межах акцыі "Чытаем па-беларуску", расказалі пра гісторыю ўтварэння свята, запрасілі зазірнуць у далёкае мінулае і даведацца пра няпросты шлях да чытача рукапіснай і друкаванай кнігі.коро1коро2    Вусны часопіс "Спачатку было слова" падрыхтавалі ў бібліятэцы імя Самуіла Маршака для студэнтаў Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава. Маладыя людзі даведаліся аб старажытных спосабах пісьма: вузельчыкавым, малюнкавым, вампум, пісьме на пяску, на камяных плітах, гліне, папірусе, пергаменце, бярасце, пісьме воскам. Пазнаёміліся з гісторыяй першага друкаванага станка і першых друкаваных кніг.

  Дзень беларускага пісьменства ў бібліятэцы імя Еўфрасінні Полацкай пазнаёміў першакласнікаў СШ №45 з гісторыяй беларускага кнігадрукавання, беларускімі асветнікамі і музеем беларускага кнігадрукавання ў Полацку.пол1

    Сапраўднае свята беларускага слова "Гучы, родная мова!", удзельнікамі якого сталі вучні 5-х - 11-х класаў СШ №4, адбылося 6 верасня ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Максіма Горкага. У выкананні школьнікаў гучалі радкі з вершаў Петруся Броўкі "Калі ласка", "Пахне чабор"...
    Удзельнікі свята пазнаеміліся з выданнямі, прадстаўленымі на выставе "Кніжная спадчына Францыска Скарыны" і атрымалі выдатную магчымасць пагартаць факсімільныя выданні твораў Францыска Скарыны.горь1горь2