IMG 488511 і 12 ліпеня ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча для наведвальнікаў школьнага лагеру ДУА "Гімназія №9 г.Віцебска" і ДУА "Сярэдняя школа №34 г. Віцебска" адбылося віртуальнае падарожжа на планету Берагіня.

Дзеці падчас падарожжа адгадвалі загадкі ад Берагошы, Вадзяшы, Зямляшы і Энергошы, а таксама бралі ўдзел у шматлікіх конкурсах па беражлівасці, спрабавалі ачысціць забруджаную ваду, назіралі за з'яўленнем цэнтрабежнай і цэнтраімклівай сілы, якія прысутнічаюць у рабоце ветраных установак і гідраэлектрастанцыях, "шукалі" клады і карысныя выкапні. Такім чынам, у форме гульні дзеці засвойвалі законы беражлівасці і зразумелі сэнс слоў "эканоміць", "захоўваць" і "прымнажаць".

IMG 4903