IMG 478227 чэрвеня наведвальнікі школьнага лагера ДУА "Сярэдняя школа №42 г.Віцебска" адправіліся ў віртуальнае падарожжа на планету "Віцьбічы", якое было арганізавана да Дня горада ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча. Падчас гэтай вандроўкі дзецям расказалі пра кнігу "Віцебская азбука", якая стала вынікам працы і чытачоў, і супрацоўнікаў бібліятэкі. Аўдыторыя даведалася пра ідэю стварэння гэтай кнігі, пра яе структуру і адметнасці. З мастацкімі работамі чытачоў, якія ілюстравалі кнігу, прысутныя пазнаёміліся дзякуючы мультымедыйнай прэзентацыі "Яркія фарбы на партрэце нашага горада".

А потым у гульнявой форме, якую бібліятэкары назвалі "Віцебская азбука", было арганізавана спаборніцтва паміж трыма камандамі на лепшае веданне адметнасцяў роднага горада. Музычныя і мастацкія (па карцінах віцебскіх мастакоў) конкурсы змяняліся рухавымі і ралявымі гульнямі, рэкламай кніг пра гісторыю і сучаснасць Віцебска. Закончылася мерапрыемства заклікам: любіць і ўпрыгожваць кожны куточак роднага горада, каб было ўтульна ўсім: і жыхарам, і гасцям.