заст    19 сакавіка ў бібліятэцы імя У. Караткевіча з удзелам вучняў 2 «А» класа СШ №11 прайшло адкрыццё выставы унікальнага праекта народнага клуба «Рошва» (г. Полацк) «Песня маляванцы».

     Дзецям расказалі пра творчасць народнага клуба «Рошва», пра народнае мастацтва, распаўсюджанае ў 20-30-х гадах 20 стагоддзя ў Беларусі, пра работы у гэтым жанры вядомага прафесійнага мастака Язэпа Драздовіча і мастачкі–самавучкі Алены Кіш. Дзецям таксама прапанавалі разгадаць крыжаванку на тэматыку маляванак, а потым і самім праявіць свае тврорчыя здольнасці, працуючы над маляванкай ў жанры аплікацыі.1243