заст     28 лютага ў бібліятэцы імя У. Караткевіча з удзелам вучняў 4 «В» класа СШ №11 прайшла гульнявая праграма «У каралеўстве крывых люстэркаў» па повесці Віталя Губарава, якая расказвае пра падарожжа Олі і яе двайніка Яло ў казачны свет Залюстроўя.

     Дзеці дома прачыталі кнігу, таму вельмі актыўна прынялі ўдзел у гульнях і віктарынах па яе зместу, а напрыканцы разгадалі крыжаванку «Крывыя люстэркі» і зрабілі выснову, што твор вучыць паглядзець на сябе з боку, паглядзець, якімі нас бачаць людзі, а таксама таму, што трэба своечасова выпраўляць свае памылкі і пазбаўляцца ад адмоўных якасцей.12