заст    27 лютага ў бібліятэцы імя У. Караткевіча з удзелам вучняў 2 «В» класа СШ №11 прайшла вясёлая гадзіна с Сяргеем Міхалковым «Мы едем, едем, едем...».

    Дзяцей пазнаёмілі з цікавымі фактамі з жыцця і творчасці вядомага дзіцячага пісьменніка, прадставілі кнігі на выставе, прапанавалі абмяркаваць верш аўтара «Дзядзя Сцёпа – міліцыянер». На мерапрыемстве таксама ў выкананні вучняў прагучалі і іншыя вершы паэта, на якіх вырасла не адно пакаленне дзяцей.