заст     Тыдзень беларускай мовы ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя М. Горкага 18 лютага адкрыў бібліятэчны ўрок «Мова продкаў маіх і нашчадкаў маіх – беларуская родная мова».

     Вучні 1-2-х класаў СШ №4 даведаліся, як з'явіўся Дзень роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага. Пагутарылі аб тым, якая наша беларуская мова прыгожая, мілагучная, напеўная, якая прыгожая наша краіна Беларусь. Потым дзеці выконвалі заданні моўнага квэста розных узроўняў складанасці. У прапанаванай гульні «Перакладчык», знаходзілі правільныя словы для перакладу з рускай на беларускую мову і разгадвалі беларускія загадкі. Свята беларускай мовы ў гэты дзень завяршылася вяселай і гарэзлівай «Бульба-Дэнс». 
 1423