заст     11,12 і 14 лютага ў бібліятэцы імя У. Караткевіча прайшоў урок-знаёмства з творчасцю Яўгена Чарушына «Майстар, мастак, чараўнік», у якім бралі ўдзел вучні пачатковай школы СШ №11 г і вучні 2 «Б» класа гімназіі №3.

    Дзеці пазнаёміліся з цікавымі момантамі жыцця пісьменніка, з яго апавяданнямі, якія расказваюць пра сапраўдную лясную школу, дзе дарослыя птушкі і звяры вучаць сваіх дзіцянят выжываць, хавацца, сябе ратаваць, даведаліся, што пісьменнік маляваў у пэўнай тэхніцы, характэрнай толькі для яго. Вучні апісвалі паводзіны і нораў жывёл: лісяняты спрытныя, сарока балбатлівая, вераб'і крыклівыя, рысяняці гуллівы і цікаўны, а найбольш артыстычныя ўдзельнікі мерапрыемства нават паказвалі, як гэта выглядае.21