заст    4 і 7 студзеня ў бібліятэцы імя У. Караткевіча прайшла выхаваўчая гадзіна «Хлебная скарынка залатая – сімвал міру, працы і даброт», у якой бралі ўдзел вучні 1-х і 2-х класаў СШ №11.

    Бібліятэкар расказала, колькі патрэбна прыкласці намаганняў, каб ў кожнага на стале апынуўся духмяны пышны бохан хлеба, пра старажытныя прылады працы і сучасныя машыны пры дапамозе якіх вырошчваюць і убіраюць хлеб, пра блакадны Ленінград, і пра тое, з якой пашанай трэба адносіцца да хлеба. Дзеці таксама прынялі ўдзел у абмеркаванні беларускай народнай казкі «Лёгкі хлеб» і сфармулявалі галоўную мудрасць, якую заклалі нашы продкі ў гэтым творы.231