DSCN288228 красавіка ў ЦГБ імя М. Горкага ў чацьвёрты раз адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў "Літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі" Віцебскага аблвыканкама.

Лаўрэатамі прэміі за 2015 год сталі:
- у намінацыі "проза" – Улюценка Віктар Васільевіч (творчы псеўданім Антон Параскевін);
- у намінацыі " паэзія" – Сосна Кацярына Мар'янаўна;
- у намінацыі "літаратура для дзяцей" – Бабарыка Маіна Максімаўна.

 

 

 

Прэміі ўручыла старшыня Камісіі па прысуджэнню прэміі, намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аленская Ларыса Канстанцінаўна. Са словамі віншавання да лаўрэатаў звярнулася старшыня Віцебскага абласнога ўпраўлення ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі" Т. І. Краснова–Гусачэнка. На завяршэнне цырымоніі адбыўся невялікі канцэрт выкладчыкаў ДУА "Дзіцячая школа мастацтваў № 4 г. Віцебска" – Г. А. Перальман (флейта) і А. А. Аўчыннікаў (саксафон).