IMG 4379Напярэдадні праваслаўнага свята Вялікадня, 27 красавіка, ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча сабраліся члены гуртка "Бусляня", каб пагаварыць пра разнастайныя звычаі і абрады гэтага свята, а таксама зрабіць пано "Святое Вялічка – з чырвоным яечкам", якое можна будзе размясціць на сцяне або над пісьмовым сталом.

Дзецям расказалі пра адметнасці кожнага дня Перадвелікоднага тыдня, пра галоўны сімвал велікоднай абраднасці, а таксама гульні з ім звязаныя: рытуальнае біццё яек, качанне яек з горак і іншыя.