заст    15 студзеня ў бібліятэцы імя У. Караткевіча прайшло першае мерапрыемства ў межах праекта па творчасці Уладзіміра Караткевіча «Як ажывае кніга».

    На фальклорнай гадзіне па матывах апавядання «Калядная рапсодыя» дзеці даведаліся, як святкавалі каляды на Палессе: як упрыгожвалі пакоі, якія стравы падавалі на стол, як «прыбіралі каравай», як апраналіся, як дзяўчаты варажылі, як гуртам «водзілі казу», баранілі яе ад «ваўка» і спявалі пра яе песні, бо каза – гэта дух нівы і плоднасці, добрага ўраджаю. Дзецям нагадалі таксама, што значны адбітак на старажытнае язычніцкае свята Каляды накладвалі і традыцыйныя хрысціянскія ўяўленні, згодна з якімі менавіта ў гэты дзень анёл прынёс пастухам добрую вестку аб нараджэнні Ісуса Хрыста. На практычнай частцы вырашылі зрабіць фігурку анёла, адны выразалі яго з паперы, другія выгіналі з дроту, аплеценага мішурой, трэція – выкарыстоўвалі гафрыраваную паперу і пенапласт.21