заст    19 снежня ў бібліятэцы імя У. Караткевіча прайшла літаратурная гадзіна па кнізе Юрыя Коваля «Прыгоды Васі Куралесава».

    Бібліятэкар расказаў вучням 4 «В» класа СШ №11 пра жыццё і творчасць пісьменніка, прадставіў іншыя выданні аўтара. Дзеці, якія дома пачыталі аповесць, далі характарыстыку героям, адказалі на пытанні, зрабілі пераказ запомніўшыхся момантаў, падзяліліся ўражаннямі. Усім без выключэння спадабаўся гумарыстычны дэтэктыў, у якім просты сялянскі хлопец Вася Куралесаў дапамог міліцыі горада Карманава злавіць ашуканцаў і знайсці нарабаванае.