заст    11 снежня ў бібліятэцы імя У. Караткевіча да Сусветнага дня правоў чалавека прайшла інфармацыйная гадзіна «Усе мы розныя, а правы ў нас аднолькавыя», у якой бралі ўдзел вучні 2–х класаў СШ №11.

    Дзецям расказалі пра міжнародныя і нацыянальныя дакументы па правах чалавека, якія кожны павінен ведаць і разумець, а таксама пра абавязкі, якія неабходна выконваць, нагадалі асноўныя артыкулы «Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека» і «Канвенцыі па правах дзіцяці». Асобую ўвагу дзяцей звярнулі на права на жыццё, якое груба парушалася ў гады вайны. Напрыканцы мерапрыемства яго удзельнікі «вырасцілі» прававое дрэва, кронай якога сталі выявы дзіцячых далоней з напісаннымі на іх правамі чалавека і праспявалі разам песню «Дзяцінства – гэта я і ты».21