8 снежня ў бібліятэцы імя У. Караткевіча прайшоў майстар-клас «Цацка на елку», які праводзіла Анжаліка Вішнеўская.
Дзецям і дарослым правялі экскурс у гісторыю з'яўлення навагодніх цацак: ад фігурак са скручанай прэсаванай ваты, размаляваных фарбамі, пакрытых крухмальным клейстарам і пасыпаным зіхатлівым шкляным «снегам» ці зробленых з кардону, абклеенага бронзавай або алюмініевай паперай да сучасных шкляных або пластыкавых рознакаляровых бліскучых шароў. Удзельнікам майстар-класа прапанавалі зшыць з матэрыялу навагоднюю цацку. Адным захацелася зрабіць цёплы, утульны домік, у якім добрым святлом зіхацяць вокны, другія вырашылі зрабіць анёла, абуць яму валёнкі і надзець цёплую пушыстую футру.