IMG 20241204 142417     4 снежня ў бібліятэцы імя У. Караткевіча з удзелам вучняў 2 «А» класа СШ 11 прайшоў урок інфармацыі па кнізе Галіны Трафімавай «Дзяўчынцы Дашы, хлопчыку Сашу пра бяду па імені СНІД». Дзецям расказалі, чаму чалавека называюць «жывой крэпасцю», як берагчы здароўе, чаму трэба ўважліва адносіцца да свайго арганізма, што такое імунітэт, што такое СНІД, якую небяспеку нясе гэта хвароба чалавеку, і пра меры яе прафілактыкі.

Напрыканцы мерапрыемства вучні размалявалі пялёстакі рамонка і напісалі на іх эфектыўныя спосабы ўмацавання імунітэта, а потым размясцілі кветку Здароўя на інфармацыйным стэндзе.

IMG 20241204 141547