заст    29 лістапада ў бібліятэцы імя У. Караткевіча прайшла пазнавальна-гульнявая праграма «Мы на нашым кірмашы весялімся ад душы», у якой бралі ўдзел вучні пачатковых класаў СШ №11.

    Дзецям расказалі, як раней у гарадах праходзілі кірмашы, хто такіе карабейнікі, які тавар яны прапаноўвалі, як зазывалі пакупнікоў. Ілюстратыўным матэрыялам для мерапрыемства стала выстава лялек «Приходи на меня посмотреть», на якой былі прадстаўлены і карабейнікі, і пятрушка, і лялькі-матрошкі. Потым дзяцей запрасілі прыняць удзел у святочных гуляннях. Яны пайгралі на народных музычных інструментах, патанчылі з рознакаляровымі хусткамі, пакаштавалі гарбату з самавара.123