«Пісьменнік і грамадзянін» – літаратурная вечарына, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння Міхася Лынькова, адбылася 27 лістапада ў бібліятэцы, якая носіць яго імя. Ушанаваць памяць класіка беларускай дзіцячай літаратуры і грамадскага дзеяча сабраліся чытачы і сябры бібліятэкі, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Намеснікаў, супрацоўнікі гарадскіх бібліятэк.
Падчас мерапрыемства прысутнія атрымалі магчымасць бліжэй пазнаёміцца з творчасцю празаіка, даведацца пра папулярныя і рэдкія выданні, напісаныя Лыньковым за некалькі дзесяцігоддзяў, пра яго лепшыя творы, якія перачытваюцца і сёння. Мікалай Намеснікаў выразна раскрыў адну з галоўных тэм, якія ўздымаюцца ў творах Лынькова, – тэму дзяцей, падкрэсліваючы асаблівасць таленту Міхася Лынькова пісаць займальна, адчуваючы і разумеючы псіхалогію дзіцяці. Упрыгожваннем вечарыны стала выступленне паэта і барда Ганны Чумаковай, а таксама чытачоў бібліятэкі Томаса Голубева, Алены Гармазавай, Паўла Ероніна, Ульяны Мацюшковай з музычнымі нумарамі.