заст    19 лістапада ў бібліятэцы імя У. Караткевіча з удзелам вучняў 1 «А» класа СШ №11 прайшло падарожжа па старонках казкі Уладзіміра Караткевіча «Жабкі і чарапаха».

    Бібліятэкар расказала пра маленства пісьменніка, пазнаёміла з сюжэтам і галоўнымі героямі казкі. Дзеці далі характарыстыку персанажам, адказалі на пытанні віктарыны, а потым з задавальненнем прынялі ўдзел у невялічкай тэатралізацыі па зместу казкі, а таксама паглядзелі відэафільм «Уладзімір Караткевіч «Жабкі і чарапаха».123