заст    3 і 10 лістапада ў бібліятэцы імя У. Караткевіча з удзелам валанцёра Анжалікі Васілеўскай прайшоў чарговы майстар-клас «Пасябраваць з анёлкам» у серыі «Анёлкаў многа не бывае».

    Прысутным расказалі, што ў кожнага з нас ёсць свой анёл-ахоўнік – нябесны дарадца, памочнік і абаронца. Ці заўсёды вось толькі мы памятаем пра гэта? Кожны пастараўся апісаць анёла, нехта ўяўляў яго напаўпразрыстай істотай, нехта – падобнай на аблокі, нехта – на прыгожага чалавека толькі с крыльцамі, але ўсе былі ўпэўнены ў адным – ён добры, абярагае і клапоціцца пра нас. Затым і дарослыя, і дзеці прыступілі па тэхніцы выраба традыцыйных народных лялек да работы над анёлам. На першым занятку кожны паспеў зрабіць аснову лялькі, а на другім – апрануць і упрыгожыць свайго анёла.14255