23 кастрычніка супрацоўнікі бібліятэкі імя У. Караткевіча ў межах Тыдня бацькоўскай любові запрасілі вучняў спецыяльнай школаы №26 прыняць удзел у праваслаўнай гутарцы «Усё пачынаецца з сям'і».
Дзяцей пазнаёмілі з кнігамі, прысвечанымі сямейным каштоўнасцям, якія выйшлі ў свет у выдавецтве «Беларуская Праваслаўная Царква». Бібліятэкар пагаварыла з вучнямі пра сямейныя запаведзі, выконванне якіх дапамагае наладзіць гарманічныя ўзаемаадносіны паміж бацькамі і дзецьмі і пра якасці, якія трэба ў сабе развіваць кожнаму: цярплівасць і стрыманасць, дабрыняю і гатоўнасць дапамагаць, адказнасць і тактоўнасць, паважлівае стаўленне да іншых і сумленнасць, сціпласць і чуласць, уменне дараваць і міласэрнасць.