заст    20 кастрычніка ў бібліятэцы імя Е.Лось для ўдзельнікаў праекта творчага развіцця «Чароўная лямпа» адбылася сямейная чытанка «Тата можа ўсё, што заўгодна», прысвечаная Дню бацькі. Тыдзень бацькоўскай любові, прызначаны садзейнічаць папулярызацыі сямейных каштоўнасцей, звяртае ўвагу на вялікую ролю татаў у выхаванні дзяцей. Гэта яшчэ зусім маладое свята з імпэтам падхапілася беларусамі.

    Бібліятэкар расказала ўдзельнікам мерапрыемства аб з'яўленні Дня бацькі і ўжо склаўшыхся традыцыях яго святкавання. І вельмі прыемна, што таты таксама не супраць быць у цэнтры ўвагі. Дзеці і дарослыя пазнаёміліся з невялікімі творамі Аляксандра Раскіна, Андрэя Усачова, Паўла Гушынца. У іх вобраз таты намаляваны аўтарамі вельмі па-рознаму, але з заслужаным паважаннем і любоўю. Віншавальныя паштоўкі «Самы лепшы ў свеце тата», створаныя ўдзельнікамі творчага занятку, прыйшліся да спадобы тым, каму прызначаліся. А яшчэ былі вясёлыя сумесныя гульні і добрая гутарка за кубачкам чаю.123