17 і 18 кастрычніка работнікі бібліятэкі імя У.Караткевіча правялі для выхаванцаў дзіцячых садоў №81 і №72 урок-знаёмства з бібліятэкай «Няхай кнігі сябрамі прыходзяць у ваш дом».
Дзяцей правялі па бібліятэцы, паказалі фармуляр чытача, расказалі якую інфармацыю ён змяшчае і як трэба беражліва і акуратна адносіцца да кнігі. Маленькія чытачы таксама паспелі пазнаёміцца з дзіцячымі выданнямі на абанеменце і ў чытальнай зале, і прадэманстраваць свае артыстычныя здольнасці: праінсцэніравалі рускую народную казку «Рэпка», казку Карнея Чукоўскага «Муха-Цакатуха», прадставілі іншых казачных персанажаў.