15 і 16 кастрычніка ў бібліятэцы імя У. Караткевіча разам з вучнямі пачатковых класаў СШ №11 адзначылі Дзень маці.
Падчас святочнай праграмы «Мама, любая мая» гучалі вершы на рускай і беларускай мовах. Павучальныя гісторыі пра самаахвярнарнасць матчынай любові, пра няўдзячныя ўчынкі сыноў і дачок расчулілі дзяцей да слёз, а відэазапісы дзіцячых песен, прысвечаных самаму роднаму і блізкаму чалавеку паднялі настрой.
Дзеці падпявалі вядомым выканаўцам, падбіраючы самыя добрыя і ласкавыя словы, расказвалі пра сваіх матуль і пра тыя свае ўчынкі, якія іх парадавалі ў апошні час.