заст    24 верасня ў бібліятэцы імя У. Караткевіча з удзелам вучняў 3 «Б» класа гімназіі №3 прайшла патрыятычная гадзіна «Людзі, якімі мы ганарымся».

      Увагу дзяцей звярнулі на цікавыя факты з дзяцінства і заслугі перад Радзімай у дарослым жыцці знакамітых людзей Беларусі: Нобелеўскага лаўрэата Жорэса Алфёрава, Герояў Беларусі лётчыкаў Андрэя Нічыпорчыка і Нікіты Куканенка, касманаўтаў Пятра Клімука і Марыны Васілеўскай. Уменне настойліва крочыць да сваёй мэты і пастаяннае імкненне да новых ведаў дапамагло ім стаць вядомымі ва ўсім свеце. Вучні 3 «Б» класа актыўна наведвалі бібліятэку летам, чыталі кнігі і часопісы, і, як вынік, сталі самым чытаючым класам, у якім было ўзнагароджана 10 пераможцаў у намінацыі «Класны кнігачэй», і такімі чытачамі можа ганарыцца і бібліятэка, і бацькі, і настаўнікі.1