заст    З 23 жніўня ў бібліятэцы імя У. Караткевіча праходзіць акцыя «Хутка ў школу! Будзь гатовы! Заўжды гатовы!», у якой прымаюць удзел усе наведвальнікі бібліятэкі – школьнікі, а таксама будучыя першакласнікі.

    Адпаведна ўзросту ім прапануюцца цікавыя і вясёлыя заданні на ўвагу, назіральнасць, кемлівасць, логіку: вершы-падманкі, загадкавыя малюнкі, анаграмы, рэбусы, матэматычныя прыколы і задачы. Правяраюць сябе на гатоўнасць да новага навучальнага года таксама і дарослыя: мамы, таты і бабулі. Акцыя абуджае ў дзяцей цягу да ведаў і праходзіць весела і задорна.1