заст    21 і 23 жніўня супрацоўнікі бібліятэкі імя Я. Маўра для наведвальнікаў летніх лагераў СШ №28 і СШ №31 правялі гістарычны экскурс «Ён першы кнігу даў славянам» з нагоды маючага адбыцца ў вераснi Дня беларускага пісьменства і друку.

    Бібліятэкар пазнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак з гісторыяй узнікнення пісьменства на беларускіх землях і больш падрабязна спынілася на асобе выдатнага беларускага асветніка Францыска Скарыны. Школьнікі адказалі на пытанні тэматычнай віктарыны «Кніга – каштоўны скарб чалавека» і прынялі ўдзел у пазнавальным квізе «Францыск Скарына: знаёмы і незнаёмы». Падчас мерапрыемства таксама праглядзелі фільм пра першадрукара ўсходніх славян.123