заст    18 ліпеня ў бібліятэцы імя У. Караткевіча прайшло літаратурнае падарожжа па старонках кнігі віцебскай паэтэсы Валянціны Шырынавай «Два карманы» – зборніку шчырых, светлых, пазітыўных, сонечных паэтычных твораў, якія запрашаюць нас у краіну дзяцінства, напоўненую радасцямі і клопатамі, забавамі і захапленнямі яе маленькіх жыхароў.

    Наведвальнікі школьнага лагера гімназіі №3 пачыталі напамяць вершы, дзякуючы якім атрымаўся цікавы расказ аб тым, чым пачынаецца, як праходзіць і чым заканчваецца кожны дзень у гэтай добрай і шчаслівай краіне, а таксама прынялі ўдзел у гульнях па гэтых творах. Маленькіе чытачы задалі шмат пытанняў, Валянціна Аркадзьеўна расказала аб тым, як упершыню з'явілася жаданне пісаць, якія былі адзнакі ў школе, калі прыходзіць натхненне, пачытала свае вершы, а потым пазнаёміла дзяцей з асобным раздзелам кнігі, які называецца «Пазнай героя».4312