17 ліпеня ў бібліятэцы імя У. Караткевіча прайшла фальклорная гадзіна «Кветка ў нетрах лясных распускалася», у якой прымалі ўдзел наведвальнікі летняга лагера сярэдняй школы № 34.
Дзецям растлумачылі сэнс слова «купалле», расказалі пра традыцыі і абрады нашых продкаў, пра смелыя забавы юнакоў і варажбу дзяўчат, а таксама прапанавалі паўдзельнічаць у святочных абрадах. Удзельнікі мерапрыемства кідалі прыгожае купальскае кола на імправізаванае вогнішча, запаміналі і тлумачылі сімволіку беларускага арнамента, называлі купальскія кветкі, адгадвалі старажытныя славянскія загадкі, шукалі папараць-кветку, якая па народнаму павер'ю прыносіла шчасце, багацце і ўдачу таму, хто змог яе знайсці, сарваць і зберагчы.