1    Краязнаўчую гутарку-дыялог «Мой родны Віцебск – мой лёс, мая надзея» прапанавалі 17 ліпеня супрацоўнікі бібліятэкі імя Я. Маўра наведвальнікам летніх лагераў СШ № 33 і гімназіі № 5. Мерапрыемства было прымеркавана да 1050-годдзя горада Віцебска.

     Дзеці пазнаёміліся з інтэрактыўнай прэзентацыяй, якая была прысвечана гісторыі ўзнікнення горада над Дзвіной, старонкам яго ваенных гадоў, памятным мясцінам і славутасцям.
  Хлопчыкі і дзяўчынкі актыўна ўдзельнічалі ў размове, а таксама ў інтэлектуальных конкурсах аб сваім любімым горадзе.

23.13.23.3