У бібліятэцы імя У.Караткевіча 21 чэрвеня прайшоў займальны ўрок нямецкай мовы «Раскажам пра жывёл і звяроў» з удзелам наведвальнікаў летняяга лагера «Лінгвіст» сярэдняй школы №34.
Падлеткі адгадвалі загадкі, вызначалі жывёл і звяроў, якіх можна ўбачыць на двары, у доме, у лесе, на тэрыторыі нашай краіны і ў іншых кутках планеты, расказвалі пра сваіх хатніх гадаванцаў, дапаўнялі сказы словамі па тэме: адны чыталі ўслых апісанні дзікіх звяроў, а другім трэба было здагадацца, што гэта за істота. Напрыканцы ўрока дзеці пад фанаграму хорам праспявалі песню на нямецкай мове «Мышыня ў касмічным падарожжы».