1.1   19 чэрвеня ў бібліятэцы імя У.Караткевіча да Дня вызвалення Віцебска, 1050-годдзя з дня заснавання горада прайшла гадзіна славы «Віцебск – горад-партызан, адважны патрыёт, падпольшчык», у якой прымалі ўдзел наведвальнікі летняга лагера гімназіі №3.

    Падлеткам расказалі пра падполныя групы, існаваўшыя ў Віцебску ў гады акупацыі, пра дзейнасць арганізатара партызанскага руху на Віцебшчыне Міная Шмырова, пра Віцебска-Аршанскую наступальную аперацыю, пра выратаванне ад знішчэння замініраванага маста сапёрным узводам пад камандаваннем старшага сяржанта Фёдара Блахіна.

      Удзельнікаў мерапрыемства таксама віртульна правялі па памятных мясцінах нашага горада.

3