11 чэрвеня ў бібліятэцы імя Я. Купалы прайшла гадзіна духоўнасці «Святая заступніца зямлі беларускай», прысвечаная Дню памяці прападобнай Еўфрасінні Полацкай.
Для маладых людзей, наведваючых адзяленне сацыяльнай рэабілітацыі і абілітацыі інвалідаў ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Чыгуначнага раёна г.Віцебска», была падрыхтавана мультымедыйная прэзентацыя аб жыццёвым і духоўным шляху асветніцы і кніжніцы Еўфрасінні, якая нястомна збірала вакол сябе таленавітых людзей і стала першай кананізаванай усходнеславянскай жанчынай.
Бібліятэкар Марына Данілава падзялілася сваімі ўражаннямі аб экскурсіі ў Свята-Еўфрасіньеўскі манастыр, які ў 2025 годзе будзе адзначаць 900-годдзе. Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава «Прападобная Еўфрасіння Полацкая».