1    4 і 5 чэрвеня ў бібліятэцы імя У.Караткевіча прайшло свята адкрыцця праграмы летняга чытання «Святло чароўнай кветкі», у якім прымалі ўдзел наведвальнікі гімназіі № 9, школ № 34 і 38.

       Дзеці з цікавасцю сачылі за прыгодамі ў кветкавым каралеўстве.

  Спачатку там усё было спакойна: гаспадыня чароўнага сада клапатліва даглядала кветкі, а яны раслі і прыгажэлі ўсім на радасць і, нават, спявалі песні.

3

    Потым нечакана з'явілася ведзьма Калючка, якая завалодала вельмі важнай кнігай па кветкаводству і хацела з яе дапамогай, а таксама кветкі-сямікветкі стаць гаспадыняй каралеўства. Ды толькі яна не ведала, што перш чым загадаць сваё жаданне чароўнай кветцы, неабходна перамагчы ў спаборніцтве з дзецьмі.

2

    Спаборніцтвы былі самыя розныя: танцавальныя, інтэлектуальныя, спартыўныя. З лікам 3:2 перамаглі дзеці.

4

      Але і з ведзьмай Калючкай таксама адбыліся цудоўныя метамарфозы: на яе калючых галінках расцвілі прыгожыя кветкі, дзякуючы ім, яна і сама ператварылася ў добры і лагодны персанаж кветкавага сада.

6

   Напрыканцы спектакля дзеці і героі казкі праспявалі песню «Кветка-сямікветка», хорам вымаўлялі чароўныя словы і загадвалі свае самыя запаведныя жаданні.

5

7