2       23 мая ў бібліятэцы імя У.Караткевіча да Дня славянскага пісьменства і культуры прайшоў экскурс у гісторыю «Ад берасцяной граматы да друкаванай старонкі», у якім прымалі ўдзел вучні 3–4-х класаў сярэдняй школы № 11.

   Дзецям расказалі пра гісторыю ўзнікнення пісьменства, пра першыя малюнкі і знакі-сімвалы, якія выкарыстоўвалі ў межасабовых зносінах старажытныя людзі, пра першыя матэрыялы для пісьма, пра дзейнасць Кірыла і Мяфодзія – стваральнікаў славянскай азбукі: глаголіцы і кірыліцы, а потым прапанавалі прачытаць словы, напісаныя з выкарыстаннем літар старажытнага алфавіта. Вучні зацікавіліся незвычайнымі літарамі-сімваламі і вырашылі глаголіцай напісаць цэлыя выразы і сказы.
     Гульня «У свеце слоў, літар, гукаў» была пабудавана на аснове сучаснага алфавіта і таксама з цікавасцю была ўспрынята аўдыторыяй.

 1