1     16 мая ў бібліятэцы імя У.Караткевіча да Дня сям'і вучні 1-х класаў сярэдняй школы №11 г. Віцебска сталі ўдзельнікамі абмеркавання твораў рускіх пісьменнікаў «Сямейныя гісторыі».

      Дзяцей пазнаёмілі з кнігамі на выставе, пачыталі і прапанавалі абмеркаваць невялічкія казкі і апавяданні пра ўзаемаразуменне, пра велікадушныя ўчынкі, пра давер і ўзаемадапамогу, пра дабрыню і клопат, пра сілу адзінства і адданнасць, пра справядлівасць і сакрэт працавітасці, пра чулыя адносіны і мужныя ўчынкі.

1.2

     Першакласнікі расказалі пра свае сем'і, іх склад, пра размеркаванне абавязкаў, пра агульныя захапленні і агульны адпачынак. А потым кожны саставіў генеалагічнае дрэва сваёй сям'і.

4

5