заставка  29 сакавіка ў бібліятэцы імя У. Караткевіча прайшла экалагічная гадзіна «Час падумаць пра планету» з удзелам наведвальнікаў школьнага лагера СШ №34.

  Дзецям прадставілі кнігі Сяргея Стэльмашонка «Почему обиделась лампочка?», Таццяны Коцік «Законы экономии», Наталлі Парэчынай «Домашняя экономика», расказалі пра экалагічную акцыю «Гадзіна Зямлі»: калі яна была праведзена ўпершыню, у якой краіне і чаму, колькі чалавек штогод удзельнічаюць у акцыі, якія дзеянні яны выконваюць і якую мэту ставяць перад сабой. Таксама дзеці даведаліся пра сучасныя глабальныя экалагічныя катастрофы і праблемы на планеце і ў Рэспубліцы Беларусь.12