заст  26 сакавіка ў бібліятэцы імя У. Караткевіча з удзелам наведвальнікаў школьнага лагера «Патрыёт» прайшла гадзіна мужнасці «И грозная тевтонская броня о стойкость Могилева раскололась», якая расказала аб адной з самых гераічных старонак у хроніках Вялікай Айчыннай вайны.

  Падлеткі даведаліся, як на полі воінскай славы адбыўся адзін з самых жорсткіх баёў з танкавымі часцямі вермахта, пра вядомага рускага паэта Канстанціна Сіманава, які быў сведкам гераічнай абароны Магілёва ў ліпені 1941 года, пра мемарыяльны комплекс «Буйніцкае поле» – свяшчэннае месца, якое стала сімвалам мужнасці, школай патрыятычнага выхавання.1