заст  21 сакавіка ў бібліятэцы імя У. Караткевіча з удзелам вучняў 3 «А» класа гімназіі №3 прайшло адкрыццё выставы творчых работ «Зямлі бацькоўскай залатыя кветкі» студыі саломапляцення культурна-гістарычнага комплексу «Залатое кола г. Віцебска «Дзвіна», мастацкі кіраўнік Людміла Вараб'ёва.

  Дзецям адкрылі сакрэты работы з унікальным прыродным матэрыялам, расказалі паданні і легенды пра кветкі, прадстаўленыя на выставе, запрасілі прыняць удзел у гульнях і віктарынах: «Знайсці чароўную кветку», «Вершы-абманкі», «Намалюем коніка», «Пазнай кветку па апісанню», «Перакладчыкі». Напрыканцы мерапрыемства дзеці, знаходзячыся ў незвычайным садзе, дзе кветкам не патрэбны ні паліў, ні рыхленне, а толькі добрыя словы, паказалі сябе «клапатлівымі садоўнікамі»: выказалі сваё захапленне работамі таленавітых майстроў у паэтычных радках, а таксама ў выкананні Кірыла Ліпскага і Аліны Стальмашэўскай прагучалі музычныя падарункі: кампазіцыя на саксафоне Пятра Ільіча Чайкоўскага «Птушка над маім ваконцам» і песня «Вышэй неба».1243