заст  20 сакавіка да Сусветнага дня паэзіі ў бібліятэцы імя У. Караткевіча прайшоў урок паэзіі «Добры дзень, вясна-красуня» з удзелам вучняў 2-х класаў СШ №11.

  Дзецям расказалі, што традыцыйна вясну сустракаюць тройчы: у лютым на Масленіцу, у сакавіку, калі прылятаюць першыя птушкі і ў красавіку, калі зацвітае вярба, паказалі карціны вядомых мастакоў Аляксея Саўрасава «Грачи прилетели», Ісака Левітана «Весна. Большая вода» і «Март» і іншыя.
  Вучні паслухалі аўдыёзапісы галасоў птушак, вярнуўшыхся з цёплых краёў, знайшлі прыгожыя эпітэты і параўнанні пры апісанні вясенніх прыкмет. Паэтычны марафон пачала бібліятэкар выразна і з пачуццём, прачытаўшы вершы вясенняй тэматыкі Аляксандра Пушкіна і Фёдара Цютчава. Прадоўжылі марафон дзеці. Яны чыталі напамяць вершы Андрэя Белага, Агніі Барто, Мікалая Някрасава, Івана Буніна, Апалона Майкова і іншых. І кожны чытальнік імкнуўся перадаць пачуццё радасці ад тых змен, якія адбываюцца ў прыродзе кожны дзень, змен, якія прыўносяць пасля чорна-белага зімовага сну яркія фарбы і колеры.12