заст  6 сакавіка ў бібліятэцы імя У. Караткевіча ў межах праекта па творчасці віцебскіх паэтаў «Любы мой горад – натхнення крыніца» прайшлі віншавальныя чытанні «Мамин день – восьмое марта!» з удзелам вучняў 2-х класаў СШ №11.

  Дзецям прадставілі кнігі віцебскіх паэтаў, у якіх размешчаны вершы, прысвечаныя вясне, святу 8 сакавіка, любімай мамачцы. Вучні выразна пачыталі вершы Тамары Красновай-Гусачэнкі, Ніны Давыдзенка, Маіны Бабарыкі, а таксама расказалі пра сваіх мам, знайшоўшы самыя добрыя і цёплыя словы. А потым пачалі працаваць над віншавальнай паштоўкай да свята: пісалі пажаданні, выразалі з каляровай паперы і кардона васьмёркі, кветкі, матылькоў, каб аб'яднаць гэта ўсё ў адну прыгожую кампазіцыю і падарыць сваёй любімай матулі.12